
BELNETMON – зараз без субдамена!
Раней наш сайт быў даступны толькі па субдамене by.belnetmon.com, але зараз вам досыць увесці belnetmon.com у адрасным радку браўзара.
(c) JailSeed. 31-01-2025.
Тэхнічныя працы
У звязку з абнаўленнем абсталявання ў хостынг-правайдара наш сайт будзе часова недаступны з 11 лістапада 23:00 па 12 лістапада 01:00.
(c) JailSeed. 09-11-2024.
Працягваем паляпшэнні
Зараз пры пошуку па горадзе, адрасу ці нататцы не ўлічваецца рэгістр уведзеных літар.
Прыклад:
Раней запыт «Круговец-калинино» не даў бы вынікаў, бо ў БД гэта аграмястэчка запісана як «Круговец-Калинино». Зараз жа сістэма карэктна апрацуе кожны варыянт напісання, нават «КРУГОВЕЦ-КАЛИНИНО», і знойдзе патрэбную інфармацыю.
(c) JailSeed. 15-10-2024.
Даты абнаўлення БД
Вы не паверыце, але зараз, за столькі гадоў існавання праекта, даты абнаўлення БД нарэшце паказваюцца карэктна.
(c) JailSeed. 15-10-2024.
Новае жыццё
Што ж, з прычыны таго, што Дзелавая сетка (bn.by) больш не аказвае паслугі па падаванні іх DNS сервераў для падтрымкі даменаў трэціх асоб і падтрымцы даменаў трэцяга узроўню ў зоне bn.by, мы былі змушаны пераехаць на новы сервер і дамен by.belnetmon.com.
Велізарнае дзякуй за падаванне дамена ў карыстанне спадару parizene (распрацоўніку дадатку Netmonitor).
(c) JailSeed. 06-10-2024.